Адукацыйны цэнтр аховы працы і сацыяльных практык з'яўляецца структурным падраздзяленнем РВПК Мінпрацы і сацабароны.

Цэнтр:

  • садзейнічае рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі па паляпшэнню ўмоў і аховы працы;
  • забяспечвае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку спецыялістаў па ахове працы і працоўным прафесіям;
  • праводзіць семінары-практыкумы па актуальных пытаннях у сферы сацыяльна-працоўных адносін; 

Шарамет Кацярына Валянцінаўна

Кантактны тэлефон: 8 (017) 324 87 95, 8 (029) 690 10 88

Факс: 8 (017) 374 86 37

 

Супрацоўніцтва з Адукацыйным цэнтрам аховы працы і сацыяльных практык РВПК Мінпрацы і сацабароны будзе прыемным і карысным для Вас

Мы запрашаем: кіраўнікоў арганізацый, іх намеснікаў, у службовыя абавязкі якіх уваходзяць пытанні аховы працы па адпаведных напрамках дзейнасці, галоўных спецыялістаў, кіраўнікоў (спецыялістаў) службаў аховы працы, членаў камісій для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы арганізацый незалежна ад форм уласнасці.

Мы прапануем: Курс павышэння кваліфікацыі (навучання) па ахове працы "Заканадаўства аб ахове працы і практыка яго прымянення" 36 навучальных гадзін (5 дзён навучання), форма навучання - дзённая, з адрывам ад вытворчасці.

Мэтай курса павышэння кваліфікацыі (навучання) "Заканадаўства аб ахове працы і практыка яго прымянення" з'яўляецца павышэнне ўзроўню тэарэтычных ведаў, удасканаленне практычных навыкаў і ўменняў кіраўнікоў і спецыялістаў у галіне аховы працы.

Віды заняткаў - лекцыі і практычныя заняткі.

Форма выніковай атэстацыі - залік.

Па выніках навучання выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору.

Праверка ведаў па пытаннях аховы працы праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У курсе лекцый дэталёва асветлены:

  • «Нарматыўна-прававыя асновы аховы працы;
  • Асноўныя палажэнні працоўнага права;
  • Ажыццяўленне кантрольнай (нагляднай) дзейнасці;
  • Арганізацыя работы па ахове працы;
  • Сістэма кіравання аховай працы ў арганізацыі;
  • Медыцынскія агляды;
  • Правядзенне атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы;
  • Забеспячэнне працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны;
  • Небяспечныя і шкодныя вытворчыя фактары і меры аховы ад іх;
  • Аказанне першай дапамогі пацярпелым;
  • Электрабяспека;
  • Пажарная бяспека;
  • Абавязковае страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў;
  • Парадак расследавання, афармленні і ўліку няшчасных выпадкаў, прафесійных захворванняў.

Навучанне праводзяць высокакваліфікаваныя спецыялісты і распрацоўшчыкі заканадаўчых і нарматыўных актаў у галіне аховы працы. Слухачы забяспечваюцца літаратурай і раздаткам.

Наша мэта - якаснае навучанне, актуальная інфармацыя, клопат і ўвага да нашых слухачоў.

Навучанне праводзіцца штомесяц па меры камплектавання груп. (Глядзець графік)

Заяўкі можна адпраўляць факсу: 8 (017) 374 86 37.

Заяўкі можна дасылаць на адрас электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Сьцягнуць форму заяўкі

Дадатковая інфармацыя па тэл: 8 (017) 324 87 95