Пытанні-адказы

40-гадзінны курс праходзіць на працягу 5 працоўных дзён (па 8-10 акадэмічных гадзін у дзень). Навучанне ажыццяўляецца на базе РІПК (г. Мінск, вул. В. Харужай, 29).

80-гадзінны курс доўжыцца на працягу 10 працоўных дзён (па 8-10 гадзін у дзень). Навучанне на базе РІПК.

Навучанне складаецца з двух этапаў: 1 этап - кіруемая самастойная работа слухачоў з выкарыстаннем дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій; 2 этап - аўдыторныя навучальныя заняткі і выніковая атэстацыя з непасрэдным удзелам слухачоў.

40-гадзінны курс уключае 24 акадэмічныя гадзіны заняткаў (8 працоўных дзён) на першым этапе і 16 гадзін (2 дні) на другім этапе. Курс праходзіць на працягу 10 працоўных дзён. З іх на два дні слухачы прыязджаюць у РІПК, дзе праходзяць аўдыторныя навучальныя заняткі і выніковая атэстацыя.

80-гадзінны курс уключае 40 акадэмічных гадзін на першым этапе (10 дзён) і 40 гадзін (5 дзён) на другім этапе. Курс праходзіць на працягу 15 працоўных дзён. Слухачы прыязджаюць у РІПК на 5 дзён, дзе праводзяцца аўдыторныя навучальныя заняткі і выніковая атэстацыя слухачоў.