21Febday

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод  адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Са святам! Няхай родная мова стане здабыткам, каб паважалі яе, вывучалі і размаўлялі на ёй. Няхай перадаецца яна з пакалення ў пакаленне, не забываецца і ўдасканальваецца. Любіце і шануйце родную мову - наш сапраўдны нацыянальны скарб!

Кіраўніцтва РІПК Мінпрацы і сацабароны