РЗВК Мінпрацы і сацабароны запрашае ўсіх зацікаўленых асоб прыняць удзел у тэматычным семінары«Арганізацыя і правядзенне закупак з адной крыніцы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь» (6 гадзін).

У адпаведнасці з праграмай будуць асвятляцца пытанні:

  • Агульныя патрабаванні да працэдур дзяржаўных закупак. Адкрыты конкурс: паняцце, выпадкі прымянення і парадак правядзення, метады ацэнкі прапаноў;
  • працэдура закупкі з адной крыніцы, выпадкі яе прымянення і парадак правядзення;
  • правядзенне закупак у форме электроннага аўкцыёну, біржавых таргоў;
  • працэдура запыту цэнавых прапаноў: выпадкі яе прымянення, парадак правядзення.

Навучанне праводзіць магістр кіравання і эканомікі, старшы выкладчык кафедры эканомікі і кіравання, Лубчынская Ірына Пятроўна.

Семінар адбудзецца ў дыстанцыйным фармаце (онлайн) 27 студзеня 2022 года.

Кошт навучання: 100 руб.

Запісацца на курсы: 8 (017) 324 87 95, 374 86 37, 379 73 45;

e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Дадатковая інфармацыя аб праводзімых курсах размешчана на сайце ў раздзеле «Адукацыйны цэнтр аховы працы»: www.ripk. by