Электрамабілі — сучасны, эфектыўны і зручны від транспарту

             Пераход на электратранспарт - адзін з асноўных трэндаў сусветнага развіцця. Электрамабілі - адна з нямногіх галін, якія ў 2020 годзе прадэманстравалі прырост як у Беларусі, так і ў свеце ў цэлым.

             Да 2030 годзе, паводле аптымістычных прагнозаў экспертаў, колькасць электрамабіляў у Беларусі павялічыцца да 300 тыс. Што датычыцца сусветнай тэндэнцыі, то праз 10 гадоў доля аўто на электрычнай цязе можа скласці да 40 працэнтаў ад агульнай колькасці транспарту.

            Электрамабілі ўносяць даволі вялікі ўклад у абарону экалогіі. Зялёная эканоміка, абарона прыроды - яны адпавядаюць усім трэндам. Выкіды ад транспарта выклікаюць у людзей праблемы са здароўем, а электрамабілі дапамогуць гэта прадухіліць. У сукупнасці з аднаўляльнымі крыніцамі энергіі яны будуць садзейнічаць фарміраванню сучаснага экалагічнага грамадства.

IMG 2

IMG 3

IMG 4