31 мая 2022 года - Сусветны дзень без тытуню
 tabak
 
 

Мы супраць курэння!

 

РЗВК Мінпрацы і сацабароны далучаецца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь супраць тытуню», якая праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню, дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гады, прафілактыкі захворванняў, звязаных з тытунекурэннем.

Падрабязнасці Акцыі і інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы (улёткі, буклеты, памяткі, брашуры, відэаролікі, рэкамендацыі і інш.) размешчаны на сайтах Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (minzdrav.gov.by)  і Дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» (https://rcheph.by/news/aktsiya-belarus-protiv-tabaka-.html).