Напярэдадні новага навучальнага года і Дня ведаў, у рамках дабрачыннай акцыі па аказанні садзейнічання дамам-інтэрнатам у падрыхтоўцы дзяцей (выхаванцаў) да новага навучальнага года, ініцыяванай прафкамам Мінпрацы і сацабароны, рэктар РІПК Мінпрацы і сацабароны А.Я.Лісейчыкаў, старшыня прафсаюза А.С. Шчасная і галоўны бухгалтар А. М. Кравец 31 жніўня наведалі ДУ "Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця" ў г. Мінску. Работнікі ўручылі выхаванцам наборы канцылярскіх прылад, пагутарылі з дзецьмі, паўдзельнічалі ў канцэрце.

На свяце з падарункамі для выхаванцаў бралі ўдзел старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык і намеснік старшыні Камітэта па працы і сацыяльнай абароне РБ Вольга Васілеўская.

 

 

IMG_095205_25

IMG_100501_25

IMG_100504_25

IMG_101033_25

IMG_105346_25

 

 

https://minsk.1prof.by/news/dobrota-vashego-serdca-ochen-nuzhna-etim-detyam/