1649132763923

З 14 па 25 сакавіка 2022 г. у РІПК Мінпрацы і сацабароны прайшло навучанне па праграме павышэння кваліфікацыі «Арганізацыя і змест выхаваўчай работы ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання». Па ўказаным напрамку навучаліся выхавальнікі дзіцячых дамоў-інтэрнатаў усёй Рэспублікі Беларусь, а таксама выхавальнікі Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў (г.Мінск). Адукацыйны працэс быў арганізаваны ў камбінаваным фармаце - 24 гадзіны дыстанцыйна, а 16 гадзін вочна, агульны аб'ём вучэбнай працы склаў 40 акадэмічных гадзін.

Гэты курс павышэння кваліфікацыі змястоўна насычаны сучаснымі, актуальнымі і практыкаарыентаванымі заняткамі. Вось тэмы некаторых з іх: «Напрамкі, формы і планаванне выхаваўчай працы ва ўмовах установы сацыяльнага абслугоўвання», «Дзейнасць выхавальнікаў устаноў сацыяльнага абслугоўвання ў галіне прафесійнай арыентацыі асоб з інваліднасцю (забеспячэнне роўных магчымасцяў атрымання прафарыентацыйных паслуг і даступнасці інфармацыі, дапамога ў адэкватным выбары прафесіі )», «Сацыяльна-медыцынская праца па фармаванні гендэрнай культуры і палавым выхаванні асоб з інваліднасцю, у тым ліку з засмучэннямі псіхікі», «Выхаваўчая праца, накіраваная на прафілактыку адыктыўных паводзін асоб з інваліднасцю, якія пражываюць ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання», «Удасканаленне работы ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання па фарміраванні маральных арыенціраў у дзейнасці і паводзінах, выхаванні станоўчых якасцей у асоб з інваліднасцю: рэгіянальны вопыт» і інш.

Падзеяй стаў удзел у правядзенні трэнінгу «Спецыфіка працы выхавацеля з дзецьмі з АПФР, якія знаходзяцца ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, з улікам узроставых асаблівасцей і псіхафізічных магчымасцей» і круглага стала «Узаемадзеянне і пераемнасць у рабоце ўстаноў спецыяльнай адукацыі і ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання ў працэсе выхавання ў маладых асоб з інваліднасцю жыццёвай перспектывы» запрошаных спецыялістаў – кандыдатаў педагагічных навук, дацэнтаў Ляшчынскай Таццяны Лаўрэнцьеўны (НДВ) і Быліна Марыны Уладзіміраўны (БДПУ імя Максіма Танка).

Таццяна Лаўрэнцьеўна Ляшчынская - чалавек-легенда, яна ўнесла неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё дэфекталагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, мае мноства ўзнагарод, у тым ліку званне "Гонар нацыі".

Навучальныя заняткі прадэманстравалі высокую цікавасць слухачоў да разгляданых праблем, аб чым сведчыла актыўная дыскусія і мноства пытанняў, якія былі зададзены спецыялістамі такога высокага ўзроўню.

Завяршылася навучанне выніковай атэстацыяй у форме абароны рэфератаў, у змесце якіх знайшоў адлюстраванне досвед працы выхавальнікаў у сістэме сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Віншуем слухачоў з паспяховым заканчэннем навучання на курсах павышэння кваліфікацыі! Жадаем поспехаў у прафесійнай дзейнасці і кар'ерным росце, далейшых здзяйсненняў і перамог!

 

1649132763914

1649132763932