Сустрэча калектыву РВК з намеснікам старшыні пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатам, палітычным аглядальнікам Т.Ш.Думбадзэ

 

14 верасня 2022 г. напярэдадні святкавання ў Беларусі "Дня народнага адзінства" ў РВПК Мінпрацы і сацабароны адбылася сустрэча калектыву і слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі з намеснікам старшыні пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатам, палітычным аглядальнікам .

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні аб каштоўнасці і значнасці традыцый, культуры, патрыятызму, грамадзянскасці, павагі адна да адной. Ключавой у абмеркаванні стала тэма захавання міру і яднання беларускага народа перад сучаснымі інфармацыйнымі і палітычнымі выклікамі дзеля агульнай мэты - мірнага жыцця ў нашай краіне.

Будучы ваенкарам, Тэнгіз Шукрыевіч не па чутках ведае як важна берагчы мір, бо яму прыйшлося пабываць у 12 гарачых кропках, асвятляючы войны і грамадзянскія канфлікты ў Абхазіі, Чачні, Югаславіі, Аўганістане, Ліване, Палестыне, Іране, Іраку і Сірыі. Пра тых, для каго сінявокая стала другой хатай, Тэнгіз Думбадзэ стварыў цыкл праграм пад назовам «Лёс мая - Беларусь».

Сканчаючы сустрэчу, дэпутат звярнуўся да ўсіх прысутных з заклікам заставацца патрыётамі сваёй краіны, са словамі глыбокай павагі і ўдзячнасці пажадаў поспехаў у працы.

064F40DF 6F4B 4243 BD1C C24A4709D028

 

5F24A7C1 A9CF 4AD2 B93F 74D408A77C12