1649416996060

08 красавіка 2022 года Інстытут інклюзіўнай адукацыі УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» правёў у вочна-дыстанцыйным фармаце Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар «Арганізацыя і змест навучання выхаванцаў дзіцячых дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця: мінулае, , будучыня».

Мэта семінара: абагульненне рэспубліканскага вопыту і абмеркаванне перспектыў навучання выхаванцаў дзіцячых дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Змест семінара раскрываў аналіз канцэптуальных падыходаў да распрацоўкі зместу і арганізацыі навучання выхаванцаў дзіцячых дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, прэзентацыю і абагульненне вопыту распрацоўкі навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў дамах-інтэрнатах, вызначэнне перспектыў яго далейшага ўдасканалення, апрабацыі і укаранення.

Адкрыла семінар Хітрук Вера Валер'еўна, дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ ім. Максіма Танка, доктар педагагічных навук. Перад аўдыторыяй выступілі: Лісоўская Таццяна Віктараўна, прафесар кафедры спецыяльнай педагогікі ІІА БДПУ, доктар педагагічных навук, прафесар; Ляшчынская Таццяна Лаўрэнцьеўна, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі спецыяльнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Клязавіч Вольга Валер'еўна, дэкан факультэта дадатковай прафесійнай адукацыі ІПКіП БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Кіслякова Юлія Мікалаеўна, дэкан факультэта кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў ІПКіП БДПУ ім. Максіма Танка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Быліна Марына Уладзіміраўна, дацэнт кафедры лагапедыі ІІА БДПУ ім. Максіма Танка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Удзельнікі таксама азнаёміліся з вопытам правядзення заняткаў з выхаванцамі розных дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця рэспублікі, якія прадстаўлены ў фармаце відэазаняткаў.

РІПК Мінпрацы і сацабароны на семінары прадстаўляла Кавалец Ілона Уладзіміраўна, загадчык кафедры сацыяльна-працоўных адносін РІПК, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Яна выступіла з дакладам на тэму "Пераемнасць у карэкцыйнай рабоце па развіццю эмацыйнай сферы асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (ад дашкольнага ўзросту да ўзросту 18+), якія пражываюць у дамах-інтэрнатах".

1649416996082

1649416996072

1649416996092

1649416996102

1649416996047