Праект ENI-LLB-2-334 «Званок да пачатку бізнэсу»

BeLL to Start Business

21 мая 2021 года ў рамках Праекта прайшла онлайн сустрэча кіруючай групы. На сустрэчы абмяркоўваліся дасягненні, вынікі і праблемы за другі справаздачны перыяд, у тым ліку рэалізацыя змястоўных задач і камунікацыйная дзейнасць, выкананне бюджэту бенефіцыярамі праекта.

Адказнымі выканаўцамі былі прадстаўлены прэзентацыі па кожным напрамку дзейнасці бенефіцыяраў, удзельнікі праекта абмеркавалі актуальныя пытанні і праблемы рэалізацыі пастаўленых задач, падрыхтоўкі справаздачных матэрыялаў, вызначылі ключавыя арыенціры, на якія трэба звярнуць увагу на наступным этапе працы, абмяняліся думкамі па краінавых асаблівасцях праекта.

Абмяркоўваліся мэты і прыярытэты дзейнасці на трэцім этапе праекта.

Па выніках сустрэчы зроблены адпаведныя высновы, падпісаны пратакол.

2021-05-23_17-22-40

2021-05-23_17-23-0411

2021-05-23_17-23-0422

2021-05-23_17-23-2677

Гэтая публікацыя была падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Яе змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Рэспубліканскага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза».