У Беларусі 15 сакавіка адзначаюць Дзень Канстытуцыі.

 

original

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Канстытуцыі.

У бягучым годзе гэта свята напоўнена асаблівым сэнсам. Сёння ўступаюць у сілу прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме канстытуцыйныя змяненні. Мы адкрываем новы раздзел нашай гісторыі - гісторыі сучаснай, накіраванай у будучыню Беларусі. Умацоўваючы прававы фундамент грамадства, ствараем для наступных пакаленняў надзейны механізм аховы адвечных каштоўнасцей, нацыянальнай памяці і традыцыйнага ўкладу жыцця.

Беларусы зрабілі свой выбар, прадэманстраваўшы грамадзянскую сталасць, прыхільнасць мірнаму, стваральнаму, эвалюцыйнаму развіццю краіны. Захаваўшы асновы суверэннай дзяржавы, якая гарантуе сацыяльную абароненасць грамадзян, мы ўдасканалілі інстытут народаўладдзя і стварылі сістэму кіравання, якая адпавядае выклікам нашага часу.

Разам нам трэба будзе ў поўнай меры раскрыць патэнцыял абноўленага Асноўнага закона ў мэтах умацавання адзінства народа, паспяховай самарэалізацыі кожнага чалавека, забеспячэння законнасці і правапарадку.

Перакананы, што, абапіраючыся на палажэнні Канстытуцыі, мы зробім нашу Беларусь яшчэ больш моцнай, прыгожай і шчаслівай краінай.

Жадаю ўсім здароўя, дабра, узаемаразумення, новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Віншаванне прэзідэнта