Праект ENI-LLB-2-334 «Званок да пачатку бізнесу»

BeLL to Start Business

19 лістапада 2020 года ў рамках Праекта прайшла анлайн сустрэча кіруючай групы і спецыялістаў з краін удзельнікаў праекта. На сустрэчы абмяркоўваліся дасягненні, вынікі і праблемы за першы справаздачны перыяд, у тым ліку рэалізацыя і камунікацыйная дзейнасць, выкананне бюджэта ўсіх бенефіцыяраў праекту.

Былі прадстаўлены прэзентацыі па кожным напрамку дзейнасці бенефіцыяраў, удзельнікі праекта абмеркавалі актуальныя пытанні, вызначылі моманты, на якія трэба звярнуць увагу на наступным этапе работы, абмяняліся думкамі па краінавых асаблівасцях праекта.

Адмысловая ўвага была нададзена праведзенаму апытанню 30 прадпрымальнікаў (па 10 ад кожнай краіны), якія пачалі свой бізнэс у перадпенсійным узросце, па адмыслова распрацаванай анкеце. Вялікую цікавасць выклікалі вынікі апытання і адказы рэспандэнтаў. Атрыманая інфармацыя выкарыстана для складання зводнай аналітычнай справаздачы, распрацоўкі электроннага падручніка бізнесу і зборніка бізнес-кейсаў.

Па выніках праведзенай нарады кіруючай групы і спецыялістаў з Латвіі, Літвы і Беларусі з удзелам прадстаўнікоў Сумеснага тэхнічнага сакратарыята Праграмы вызначаны асноўныя дасягненні і цяжкасці ў вырашэнні задач першага этапа, сфармуляваны высновы, намечаны падыходы да рэалізацыі задач другога этапа праекта.

projectimg1

projectimg3

projectimg2

Сацыяльныя сеткі аб сустрэчы

Гэтая публікацыя была падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Яе змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Рэспубліканскага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза..