У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь падтрымала і далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння ў 2008 годзе.

11 лістапада міжнародны Дзень энергазберажэння. 

У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь падтрымала і далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння ў 2008 годзе.

У мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 №3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 №239-З «Аб энергазберажэнні», а таксама ў сувязі з правядзеннем 11 лістапада Міжнароднага дня энергазберажэння, Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці ініцыюецца правядзенне ў перыяд з 9 па 20 лістапада 2020 г. рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна".

Дэпартамент па энергаэфектыўнасці прапануе супрацоўніцтва і метадычную дапамогу ў прадастаўленні электронных версій інфармацыйных матэрыялаў і сацыяльных відэаролікаў па энергазберажэнні. Указаныя матэрыялы можна самастойна знайсці на інтэрнэт-сайце Дэпартамента (http://energoeffekt.gov.by/) у раздзеле «Папулярна аб энергазберажэнні/Карысныя парады».

Падпарадкаваныя тэрытарыяльныя органы Дэпартамента (кантакты: http://energoeffekt.gov.by/contact) гатовы правесці навучальныя анлайн-лекцыі і семінары па актуальных пытаннях і напрамках у сферы энергазберажэння.