У працоўным калектыве РВПК Мінпрацы і сацабароны 13 студзеня 2022 года адбылося актыўнае канструктыўнае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

 

Перад калектывам выступіў рэктар інстытута Лісейчыкаў Алег Еўдакімовіч, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, які актуалізаваў сэнс паняцця Канстытуцыі і яе асноўных функцый, а таксама структуру і ключавыя змены і дапаўненні Канстытуцыі, вынесеныя на усенароднае абмеркаванне да яе прыняцця на рэспубліканскім рэферэндуме.

Рэктар інстытута ў сваім выступленні адзначыў, што пры дзеючай Канстытуцыі і выбудаванай Прэзідэнтам краіны сістэме дзяржаўнага кіравання, развіцці саюза Беларусі і Расіі наша рэспубліка ўстала "з каленяў" і, пераадолеўшы разруху 90- х гадоў ХХ стагоддзя, дасягнула значных вынікаў сацыяльнага, грамадскага і эканамічнага развіцця. Папраўкі да Канстытуцыі не змяняюць дзяржаўны лад краіны і прававыя асновы палітычнай сістэмы, адносіны паміж асобай і дзяржавай. Праект, вынесены на ўсенароднае абмеркаванне, актуалізуе дзеючыя канстытуцыйныя палажэнні, развівае і ўмацоўвае асновы сацыяльнай дзяржавы з улікам зменлівых умоў жыццядзейнасці і новага светапарадку.

Канкрэтызацыя ключавых палажэнняў і норм дзеючай Канстытуцыі па яе асноўных раздзелах і кіраўніках, а таксама згрупаваныя ў блокі змены і дапаўненні Канстытуцыі, якія абмяркоўваюцца, прафесійна асвятляліся ў выступленні дацэнтам кафедры сацыяльна-працоўных адносін інстытута, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Забельнікавай Вольгай Васільеўнай. У ходзе дыскусіі па абмеркаванні асобных артыкулаў разгляданага варыянта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі работнікамі інстытута былі выказаны канкрэтныя прапановы па ўдакладненні фармулёвак і сэнсаў, якія цяпер дапрацоўваюцца ініцыятыўнай рэдакцыйнай групай і будуць накіраваны ва ўстаноўленым парадку для разгляду кампетэнтнай камісіяй.

01 8B59FE5B 94CE 4C7F 50

02 8D3BA809 774B 43B1 50

 

03 8BB79159 B820 4E6D 50