Сістэма сацыяльнай абароны папоўніла свае шэрагі кваліфікаванымі спецыялістамі 

12 лістапада бягучага года ў РВПК Мінпрацы і сацабароны адбыўся выпуск слухачоў групы П-59Ср перападрыхтоўкі па спецыяльнасці 1-86 01 71 «Сацыяльная праца», якія навучаліся за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту ў завочнай форме атрымання адукацыі. Рашэннем дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі на падставе вынікаў дзяржаўнага экзамену, які праходзіў 11 і 12 лістапада, усім 28 выпускнікам прысвоена кваліфікацыя "Спецыяліст па сацыяльнай рабоце". Выпускнікам урачыста ўручаны дыпломы аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі.

За ўвесь перыяд навучання ў РВК (24 месяцы) слухачы вывучылі шэраг навучальных дысцыплін, асваенне якіх накіравана на фарміраванне прафесійных ведаў, навыкаў і кампетэнцый, неабходных для паспяховай работы па спецыяльнасці «Спецыяліст па сацыяльнай працы», а менавіта: «Асновы сацыяльнай медыцыны», «Тэорыя сацыяльнай працы», «Прававое забеспячэнне сацыяльнай працы», «Агульная псіхалогія», «Псіхалогія асобы», «Сацыяльная дэмаграфія», «Культура прафесійнай дзейнасці» і інш. 

Заключным этапам навучання па дадзенай спецыяльнасці стаў дзяржаўны (кваліфікацыйны) экзамен, у праграму якога былі ўключаны пытанні па навучальных дысцыплінах «Тэхналогіі сацыяльнай працы», «Сацыяльная псіхалогія». Прыём дзяржаўнага іспыту ажыццяўляла высокакваліфікаваная дзяржаўная экзаменацыйная камісія з пяці чалавек.

Усе слухачы групы П-59Ср паспяхова справіліся з пастаўленай задачай і здалі выпускны іспыт. У ходзе адказаў па пытаннях білетаў і на дадатковыя пытанні камісіі слухачы прадэманстравалі атрыманыя імі веды, навыкі і асвоеныя кампетэнцыі. Члены ДЭК адзначылі, што адказы былі змястоўныя, выкладаліся лагічна, абгрунтоўваліся нарматыўнымі дакументамі і падмацоўваліся прыкладамі з практычнай дзейнасці. Выпускнікі прадэманстравалі дастатковы і высокі ўзроўні навучальных дасягненняў: 57% слухачоў здалі экзамен на 10 балаў, 32% - на 9 балаў, 11% - на 8 балаў.

Камісія адзначыла высокі ўзровень падрыхтаванасці і паўнату адказаў наступных выпускнікоў: С.В. Ардзяка, В.Д. Атрашкевіч, М.Э. Гігола, М.М. Ярамчанка, А.А. Забаўская, Т.У. Кір'янава, Т.М. Клімза, А.У. Муранкова. Таксама камісія высока ацаніла якасць падрыхтоўкі і агульны ўзровень прафесіяналізму старасты групы Т.В. Яскевіч.

Характэрна, што ў складзе дадзенай групы 50% навучэнцаў (14 чалавек) – гэта кіраўнікі і спецыялісты з арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

Віншуем выпускнікоў з паспяховым заканчэннем навучання! Жадаем поспехаў у прафесійнай дзейнасці і кар'ерным росце, далейшых здзяйсненняў і перамог!

59Cp2021