day of rhe invalid

 

 

3 снежня Беларусь адзначыць Дзень інвалідаў. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты, зацверджаны Міністрам працы і сацыяльнай абароны Ірынай Касцевіч у адпаведным рэспубліканскім плане.

Так, 30 лістапада ў Нацыянальным прэс-цэнтры пройдзе прэс-канферэнцыя, прысвечаная Дню інвалідаў.

У гэты ж дзень адбудзецца рэспубліканскі фестываль творчасці «Мары здзяйсняюцца» для дзяцей-інвалідаў і маладых людзей з інваліднасцю, арганізаваны грамадскім аб'яднаннем «Свет без межаў» і Мінпрацы і сацабароны. Запланаваны таксама шэраг адкрыццяў аб'ектаў сацыяльнага характару. Сярод іх кантакт-цэнтр дзяржаўных сацыяльных паслуг "139 - аператыўна, дакладна, даступна" на базе "Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей".

Напярэдадні Дня інвалідаў, 29 лістапада, расчыніць свае дзверы новы лячэбны корпус санаторыя «Вяжуці» для інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата» сістэмы Мінпрацы і сацабароны.

Па ўсёй краіне традыцыйна адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, канцэрты, выставы, дыялогавыя пляцоўкі. Напрыклад, 3 снежня ў Мінску пройдзе святочны канцэрт для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, з удзелам артыстаў маладзёжнага тэатра эстрады.