Праект ENI-LLB-2-334 "Званок да пачатку бізнесу"

BeLL to Start Business

19 мая 2021 года ў рамках Праекта прайшоў першы навучальны семінар «Знайдзі сябе ў бізнэсе»!

У міжнародным семінары прынялі ўдзел грамадзяне перадпенсійнага ўзросту, у тым ліку беспрацоўныя, якія разглядаюць магчымасць адкрыцця ўласнага бізнесу з Латвіі, Літвы і Беларусі і пражываюць у Земгальскім раёне, Панявежскім павеце і Мінскай вобласці.

На семінары кожная краіна прадставіла прэзентацыю бізнес-ідэі, якая актыўна абмяркоўвалася ўсімі ўдзельнікамі ў анлайн-рэжыме. Выкарыстоўваючы метад World cafe удзельнікі семінара ў кожнай краіне ў аўтаномным рэжыме распрацавалі прапановы для развіцця кожнай бізнес-ідэі.

У анлайн-фармаце ўсе распрацаваныя прапановы і прэзентацыі па развіцці бізнэс-ідэй абмяркоўваліся ўсімі ўдзельнікамі. У дыскусіі бралі ўдзел эксперты Літвы, Латвіі і Беларусі, якія маюць паспяховы вопыт прадпрымальніцкай дзейнасці, якія далі сваю ацэнку бізнес-ідэям і напрамкам іх развіцця, рызыкам, краінавым асаблівасцям рэалізацыі.

У цэлым семінар прайшоў прадуктыўна, паказаў высокі ўзровень зацікаўленасці ўдзельнікаў у навучанні прадпрымальніцкай дзейнасці, стварэнню ўласнай справы. Удзельнікі семінара прапанавалі калегам з іншых краін шырокі спектр напрамкаў развіцця бізнес-ідэй, у тым ліку і па сумеснаму трансгранічнаму супрацоўніцтву.

viber_2021-05-19_seminar_0

viber_2021-05-19_seminar_02

2021-05-21_10-11-11

viber_2021-05-19_seminar_1

viber_2021-05-19_seminar_5

Гэтая публікацыя была падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Яе змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Рэспубліканскага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза»..