Новости

У РІПК Мінпрацы і сацабароны прайшоў круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню сям'і: "Асноўныя сямейныя каштоўнасці і іх культываванне: абмен вопытам работнікаў РІПК"

15 мая 2021 года ў РІПК Мінпрацы і сацабароны прайшоў круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму дню сям'і: "Асноўныя сямейныя каштоўнасці і іх культываванне: абмен вопытам работнікаў РІПК".

Работнікі інстытута падзяліліся вопытам аб асаблівасцях выхавання ў дзяцей акуратнасці і стараннасці, выканання даручэнняў і заданняў па ўборцы кватэры (дома), аказанні дапамогі бацькам у рамонтных работах, куплі прадуктаў, па развіццю ў дзяцей каштоўнаснай базы, розных тыпаў і відаў мыслення.

Актыўна і цікава прайшла дыскусія па пытанні "Як прывучыць дзіця сістэматычна ўдзельнічаць у розных відах вядзення хатняй гаспадаркі".

  • 08
  • Люты
  • 2023